Калаж: Еўрарадыё
10 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пра аб'яднанне Расіі і Беларусі не можа быць і гаворкі, пра што кажа і Уладзімір Пуцін. "Трэба супакоіцца і спыніць гэтыя размовы, што хтосьці кагосьці нахіліў або нахіляе. Тут ніхто нікога не нахіліць", — растлумачыў Лукашэнка, тры разы ўжыўшы адзін з сваіх любімых дзеясловаў. Карыстальнікі сацыяльных сетак адказалі беларускаму лідару жартаўлівым флешмобом пад хэштэгам #заменислововназваниифильмананаклон. Паглядзіце, што атрымалася.