Карыстальнікі пачалі скардзіцца 11 лютага / easypayments.online
З 11 лютага анлайн-банк Paysera перастаў працаваць у Беларусі. Пра гэта пішуць карыстальнікі чатаў пра перасячэнне мяжы. Беларусы — трымальнікі карт Paysera — атрымалі ад банка лісты з паведамленнем, што транзакцыі па гэтых картах у нашай краіне "будуць няўдалымі".
"Карты Paysera не могуць выкарыстоўвацца ў Беларусі. Гэтыя меры з’яўляюцца часткай захадаў Paysera па выкананні міжнародных санкцый", — гаворыцца ў паведамленні банка.
Да гэтага часу Paysera быў адзіным літоўскім банкам, картамі якога можна было разлічвацца ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут