Андрэй Курэйчык / Еўрарадыё
Сцэнарыст Андрэй Курэйчык адказаў крытыкам серыяла пра мінскі ізалятар на вуліцы Акрэсціна. На днях у інтэрнеце з'явіліся кадры са здымак шоў, і яны выклікалі здзіўленне і крытыку.
Курэйчык у сваім адказе звярнуўся да пісьменніцы і педагога Ганны Севярынец, якая таксама выказалася аб несвоечасовасці і стылі, які абралі для выкладання аўтары праекта.
Курэйчык задаў Севярынец тры (а насамрэч чатыры) пытанні:
Пра мараль Севярынец пісала ў сувязі з адным з эпізодаў шоў. Высветлілася, што ў серыяле ёсць сцэна расстрэлу — гэта нібыта сон героя, тлумачыў Курэйчык. Аднак, на думку Севярынец, стыль выкладу выклікае пытанні. Выдаваць комікс за праўду — гэта "нізасьць і подласьць" і "страшная непавага да памяці тых, хто праз гэта прайшоў, і чые косткі былі выкінутыя на сметнік пры будаўніцтве аўтадарог". Яна ўспамінае пра рэпрэсіі мінулых гадоў, пра тое, што гэтая трагедыя так і не была асэнсаваная грамадствам. Але яшчэ адна трагедыя заключаецца ў тым, што "ў нас тут і без расстрэлаў — трагедыя. Дадаваць у кіно пра Акрэсціна коміксы пра неіснуючыя расстрэлы — значыць абясцэньваць тое, што адбываецца. Маўляў, без расстрэлаў не так напружана, Давайце расстраляем некаторых".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут