Андрэй Касціцын падпісаў новы кантракт з ХК "Дынама-Мінск". Пагадненне разлічана на адзін сезон, інфармуе прэс-служба клуба. Упершыню ў камандзе ён з'явіўся ў мінулым сезоне і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў (28 (14+14) балаў у 50 матчах).
Касціцыну 34 гады. Ён адзін з самых вопытных дзейных беларускіх хакеістаў. У рэгулярных чэмпіянатах Кантынентальнай хакейнай лігі на яго рахунку 203 (92+111) балы ў 325 паядынках.
У складзе "Дынама" пакуль толькі 11 гульцоў, а сярод іх і брат Андрэя Сяргей Касціцын.