Анатоля Лябедзьку могуць пакінуць без правоў кіроўцы за нявыплачаныя штрафы

10/08/2016 - 06:58

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў судовую позву на 25 жніўня — яго выклікаюць у суд Цэнтральнага раёна Мінска па справе аб абмежаванні ў праве кіравання механічным транспартным сродкам.

Палітык разглядае гэта як праявы ціску ўладаў на апазіцыйныя палітычныя арганізацыі і лічыць, што ў дачыненні да АГП і Правацэнтрысцкай кааліцыі “ідзе разгорнутая рэпрэсіўная палітыка” напярэдадні парламенцкіх выбараў. Пры гэтым іншыя прадстаўнікі апазіцыі таксама ўдзельнічаюць у гэтай выбарчай кампаніі, але “абсалютна ніякай негатыўнай рэфлексіі на іх няма”, цытуе Лябедзьку прэс-служба партыі.

Сваю позву ў суд палітык лічыць спробай выбіць яго з працоўнага графіка і актам запалохвання.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў АГП, правы кіроўцы ў Лябедзькі хочуць забраць за неаплачаныя штрафы, якія ён атрымаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Ён іх аплочвае часткамі, але судовыя выканаўцы гэтым, відаць, не задаволеныя. Таму справу накіравалі ў суд.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі