Амерыканец паздзекаваўся з росту мексіканскага футбаліста. На поле пачаўся масавы канфлікт, справа ішла да бойкі. Як інфармуе sport24, адбылося гэта падчас таварыскага матчу паміж футбольнымі зборнымі ЗША і Мексікі. У другім тайме мексіканскі форвард Анхель Сальдывар парушыў правілы ў атацы і чамусьці кінуўся высвятляць адносіны з абаронцам амерыканцаў Мэтам Міязгай. Той у адказ са здзекам прадэманстраваў розніцу ў росце — мексіканец на 17 см ніжэйшы за яго.
У выніку сутычкі паміж футбалістамі зборных Сальдывара выдалілі. Калі ён сыходзіў з поля, Міязга са здзекам памахаў яму рукой.
Дарэчы, матч зборная ЗША выйграла з мінімальным лікам 1:0.