Амерыка, якую адкрыў Маляваныч, і пра яе беларусізацыю — эфір

04/03/2024 - 07:34

Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч / Еўрарадыё

Амаль паўтара месяца вандраваў па ЗША вядомы практычна кожнаму беларусу Маляваныч — актор, вядоўца і дэкламатар Аляксандр Ждановіч. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на “Калыханцы”, на гісторыях і аповедах Маляваныча. Гэтыя дзеці выраслі і раз'ехаліся па свеце. Хто па ўласным жаданні выправіўся ў вандроўку за акіян, кагосьці да гэтага прымусілі абставіны і рэпрэсіі. І там, за акіянам, у іх цяпер ёсць свае дзеці. І цяпер Маляваныч выправіўся са сваімі казкамі да іх – да дзяцей і дарослых. Маючы казкі адпаведныя для ўсіх.

Чым адметныя выступы ў ЗША і што было самым нечаканым для Маляваныча? З якімі складанасцямі сутыкнуліся арганізатары тура і ці ёсць ў беларусаў ЗША патрэба ў такіх сустрэчах? Як дзецям, народжаным далёка ад Беларусі, знайсці сваю Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актор і вядоўца Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч і каардынатарка тура "Маляваныч адкрывае Амерыку”, першая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі