Аляксандра Сасновіч прайграла на US Open

31/08/2017 - 06:31

Аляксандра Сасновіч прайграла на US Open. У другім крузе беларуская тэнісістка саступіла аўстралійцы Эшлі Барці, 43-й ракетцы свету — 1:6, 6:7(7:9). Сустрэча працягвалася амаль паўтары гадзіны. Адзначым, што Сасновіч займае ў рэйтынгу WTA 88-е месца. У першым крузе яна выйграла ў амерыканкі Джуліі Боўзрап (115) — 6:2, 6:2.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі