Аляксандра Сасновіч у стартавым матчы на Уімблдоне абыграла Петру Квітаву з Чэхіі — 6:4, 4:6, 6:0.
Беларуска, якая ў рэйтынгу WTA толькі 50-я, перамагла 7-ю ракетку свету!
Раней у 1/32 фіналу прабіліся Вікторыя Азаранка і Вера Лапко, а вось Арына Сабаленка прайграла ўжо першы паядынак на турніры.
Наступнай саперніцай Сасновіч будзе Тэйлар Таунсэнд (74-е месца ў рэйтынгу) з ЗША.