Аляксандр Саладуха стаў заслужаным артыстам Беларусі

10/01/2018 - 16:41

Спеваку Аляксандру Саладуху нададзена ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь". Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Саладуха — адзін з самых вядомых беларускіх спевакоў. З 1987 года ён быў салістам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. У 1989 годзе пачаў працаваць салістам тэатра песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча. Сольную кар'еру артыст пачаў у 1991-м, выступаючы з гуртом "Карусель".

Сярод найбольш вядомых песень выканаўцы — "Здравствуй, чужая милая", "Вінаград", "Няроўны шлюб", "Карусель".

Саладуха: На канцэрце Brutto прайшоў бы перад першым шэрагам і памахаў бы рукой

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі