Аляксандр Лукашэнка распавёў, як хоча кантраляваць інтэрнэт

19/04/2016 - 12:43

Кіраўнік Беларусі выступае за стварэнне новага глабальнага механізму для рэгулявання інтэрнэту. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хаўлінем Чжао.

"Мы абсалютна перакананыя, што ў плане кантролю за інтэрнэтам не павінна быць нейкага нацыянальнага эгаізму. Гэтая вельмі важная сфера павінна кантралявацца міжнароднымі арганізацыямі, вашай арганізацыяй з улікам ужо дасягнутага досведу", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі.

Ён дадаў, што Беларусь актыўна развівае інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. За апошнія гады ў нашай краіне рэалізаваныя такія праекты, як IPTV, пранікнення інтэрнэту практычна да 70%, запуск 4G, а таксама ўласнага спадарожніка сувязі.

Таксама Лукашэнка спаслаўся на стварэнне так званага электроннага ўраду. Пастаўленая задача пераходу да лічбавай эканомікі, заснаванай на інфарматызацыі ўсіх сфер жыцця чалавека і грамадства ў цэлым.

Кіраўнік дзяржавы заявіў генсакратару Міжнароднага саюза электрасувязі, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць у развіцці новых стандартаў сувязі, разам змагацца з шэрым трафікам.

У міжнародным рэгуляванні развіцця інтэрнэту, на думку Лукашэнкі, можа прыдасца досвед Кітая.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі