Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ і Віктара Лукашэнку

09/09/2016 - 16:03

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка і памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктара Лукашэнку. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы цікавіўся сітуацыяй у краіне напярэдадні парламенцкіх выбараў. Было адзначана, што яна спакойная, а пагрозаў для бяспекі няма (адсутнічаюць праблемы і з грамадскай бяспекай).

Таксама Аляксандра Лукашэнку паінфармавалі пра расследаванне крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі