Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Туркменістан

29/03/2017 - 13:28

У сераду, 29 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Туркменістан. Як інфармуе БЕЛТА, самалёт кіраўніка дзяржавы выляцеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Як інфармавала Еўрарадыё, 30 сакавіка кіраўнік Беларусі правядзе ў Ашхабадзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Асаблівая ўвага будзе надавацца абмеркаванню далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Запланаванае падпісанне двухбаковых дакументаў.

Вядома, што Лукашэнка і Бердымухамедаў паўдзельнічаюць у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў беларускага пасольства, наведаюць Гарлыцкі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтвам якога займаліся беларусы. Кіраўнікі Беларусі і Туркменістана дадуць старт працы завода.

Гэта пяты афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі