Аляксандр Івулін і Мікіта Мелказёраў / t.me/mallina_by
Канал "Загляне сонца", які раней вёў журналіст і блогер Мікіта Мелказёраў, абвясціў аб рэстарце.
Пасля раптоўнай смерці Мелказёрава яго справу падхапіў сябра — журналіст Аляксандр Івулін. Ён працягне расказваць цікавыя рэчы пра беларускую гісторыю.
"Першы выпуск без Мікіты Мелказёрава прысвечаны Уладзіміру КАРАТКЕВІЧУ. Караткевіч — важны чалавек не толькі для беларускай літаратуры, але і гісторыі. Па сутнасці, ён прыдумаў новую Беларусь. Не ў лапцях і самотную, а самадастатковую, шляхетную, тую, якой варта ганарыцца. Сабралі для вас усе цікавыя факты пра Караткевіча ў адным месцы", — абяцае каманда канала.
Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр у 37-гадовым веку ў ноч на 21 снежня 2025 года. Яго найбольш вядомымі праектамі былі каналы "Жыццё маліна" і "Загляне сонца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут