Аляксандр Глеб пакінуў клуб "Крылы Саветаў"

26/05/2017 - 19:05

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб пакінуў футбольны клуб "Крылы Саветаў". Пра гэта заявіў гендырэктар клуба Віталь Шашкоў, піша "Прессбол"

Кантракт Глеба з "Крыламі Саветаў" дзейнічаў да канца гэтага сезона, і бакі вырашылі не працягваць яго. У чэмпіянаце-2016/17 33-гадовы хаўбек правёў 7 матчаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі