Алесю Яўдаху працягнулі тэрмін утрымання за кратамі на 10 дзён

29/03/2017 - 13:12

Кнігараспаўсюдніку Алесю Яўдаху працягнулі тэрмін утрымання за кратамі на 10 дзён. Адбылося гэта яшчэ 24 сакавіка. Пра гэта Яўдаха напісаў у лісце сваім знаёмым. Яны кажуць, што ліст аптымістычны. Алесь спадзяецца, што “ўсё будзе нармальна”. Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага, куды яго перавялі з СІЗА КДБ.

Як паведамляла Еўрарадыё, Яўдаху затрымалі ўвечары 21 сакавіка ў Мінску. Пазней стала вядома, што ён праходзіць па справе аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Па ёй затрымлівалі былых сяброў арганізацыі “Белы легіён”, маладафронтаўцаў, агулам — 27 чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі