Алексіевіч на Еўраньюс: Не думала, што рускае грамадства да такой ступені хворае

09/12/2015 - 09:34

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч дала інтэрв'ю тэлеканалу Еўраньюс. Алексіевіч выказала сваю пазіцыю па Украіне, стаўленне да Надзеі Саўчанка, расказала, як успрыняў Нобелеўскую прэмію Лукашэнка і расійскае грамадства.

Святлана Алексіевіч: "Я не чакала, шчыра кажучы. Асабліва ад пісьменнікаў не чакала такога стаўлення. Я не думала, што рускае грамадства да такой ступені хворае. Але ўсе рускія пісьменнікі, якія атрымлівалі Нобелеўскую прэмію, усе падвяргаліся цкаванню ў сваёй краіне. І Бунін, і Салжаніцын, і Бродскі, і Пастарнак. Гэта дзіўна нават, гэта дзіўна. Што за краіна? Чаму такія людзі? На гэта нават мне цяжка знайсці адказ".

Святлана Алексіевіч прызналася, што цяпер хоча напісаць кнігу пра каханне паміж мужчынам і жанчынай, і расказала, якую сваю кнігу любіць больш за ўсіх.

"Я падоўгу пішу свае кнігі. Я іх нібы вынянчваю. Я іх усе люблю. Яны па-рознаму даліся. Калі "Чарнобыльская малітва", там было вельмі шмат інтэлектуальных пошукаў, бо зусім новы вопыт для чалавецтва. Знайсці і абаперціся не было на што. Калі "У вайны не жаночае аблічча", то гэта першая кніга. І сапраўды надзвычайны жаночы вопыт. Таксама такі. Метафізікі шмат, як жанчына бачыць свет, як жанчына шкадуе жыццё, як яна звязаная з жыццём. Не-не, усе кнігі пісаліся складана і цяжка. Паколькі я скончыла гэты цыкл, "Чырвоны чалавек", то ў планах кніга, напэўна, пра каханне паміж мужчынам і жанчынай".

Поўны тэкст інтэрв'ю можна прачытаць на сайце тэлеканала Еўраньюс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі