Алега Ларычава асудзілі на пяць сутак арышту

28/04/2017 - 14:53

Каардынатара суполкі вулічных мастакоў Signal project Алега Ларычава асудзілі на пяць сутак арышту. Такі прысуд вынесла суддзя Цэнтральнага суда Мінска Вікторыя Шабуня 28 красавіка.

Ларычава судзілі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве — нібыта ён лаяўся матам і парушаў грамадскі парадак. Сам хлопец кажа, што ўвечары 26 красавіка толькі выйшаў з піцэрыі, калі яго ўжо чакалі два амапаўцы і мікрааўтобус. 

Хлопец прасіў каб у судзе паглядзелі запіс з відэакамеры АПАМаўца, які затрымліваў яго. Аднак было абвешчана, што запісу няма, бо ў відэакамеры села батарэйка сілкавання. 

Дарэчы, суддзя Вікторыя Шабуня была ў спісе неўязных у краіны Еўрасаюза і ЗША, але потым была выключаная з яго — падчас пацяплення адносінаў паміж краінамі. Тым не менш Шабуня працягвае выносіць палітычныя прысуды.Напрыклад, нядаўна яна прысудзіла праваабаронцу Таццяну Равяка да штрафу — таксама нібыта за публічную лаянку матам. Таксама яна судзіла ўдзельнікаў сакавіцкіх "Маршаў недармаедаў". 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі