Актрыса Аляксандра Борціч атрымала ліст ад Сяргея Ціханоўскага

27/12/2020 - 10:16
Аляксандра Борціч падчас адзіночнага пікету ля амбасады Беларусі ў Маскве kino-teatr.ru

Вядомая расійская актрыса беларускага паходжання Аляксандра Борціч атрымала ліст ад Сяргея Ціханоўскага. Пра гэта яна паведаміла ў instagram.

"Мне прыйшоў адказ ад Ціханоўскага! Які я, па сваёй тупасці, убачыла моцна пазней. Але якое шчасце, гэтая нітачка, вы нават сабе не ўяўляеце! Пішыце лісты палітвязням. Ім трэба наша цяпло і наша вера", — напісала Борціч ў сябе ў stories на фота са слязамі шчасця на вачах. Праўда, пра змест ліста Ціханоўскага актрыса не паведамляе.

Аляксандра Борціч падтрымлівае беларускія пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі і сама стаяла ў адзіночным пікеце каля амбасады Беларусі ў Маскве.

"Відавочна, што нехта засядзеўся і яму час. Беларусы! Моцныя, адважныя, неверагодныя! Вы заслужылі гэтую праўду, за якую змагаецеся зараз, і я веру, што вы яе даможацеся. Сілком мілым не будзеш. Жыве Беларусь!" — так эмацыйна выказалася актрыса тады ў сваім instagram.

Аляксандра нарадзілася ў Светлагорску. У школу пайшла ў Маскве. Зорка фільма "Як мяне завуць" і іншых кінастужак і серыялаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі