Акцыя каля рэстарана ў Курапатах (фота)

29/06/2018 - 10:34

29 чэрвеня каля рэстарана ў Курапатах працягваецца акцыя пратэсту. Там сабралося каля 30 чалавек. Актывісты развесілі на плоце лістоўкі з інфармацыяй пра камуністычныя рэпрэсіі, а таксама копіі адміністрацыйных пратаколаў абаронцаў з адбіткамі іх далоняў.

Сёння ў Курапатах была польская дэлегацыя, яна ўскладала кветкі. Чакаецца прыезд аўстрыйскай дэлегацыі. Як вядома, у нашу краіну прыехаў прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен, ён удзельнічаў у мітынгу-рэквіеме ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец".

Раніцай у пятніцу былі затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Ягор Лаўрухін і Валерый Мінец, якія збіраліся ўсталяваць новыя крыжы каля рэстарана "Поедем поедим".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі