Ахвярай COVID-19 стаў яшчэ адзін кіраўнік дзяржавы

10/07/2020 - 07:06
Жанін Аньес / Reuters published by Euroradio

Лідар яшчэ адной дзяржавы заразіўся каранавіруснай інфекцыяй. А дакладней у дадзеным выпадку — заразілася. Хваробу выявілі ў часова выконваючай абавязкі прэзідэнта Балівіі Жанін Аньес.

53-гадовая палітык распавяла ў твітары, што адчувае сябе добра і не плануе класціся ў лякарню. Яна працягне працаваць з ізаляцыі.

COVID-19 аднолькава заразны для людзей усіх узростаў. Аднак у пажылых людзей вялікая верагоднасць цяжкага працякання хваробы. Да таго ж, у іх не рэдкія хранічныя захворванні, якія могуць стаць прычынай ускладненняў.

Каранавірус ужо заразіў ці блізка падабраўся да некалькіх лідараў дзяржаў. Напрыклад, станоўчы тэст здаў прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару — адзін з самых актыўных "каронадысідэнтаў" — тых, хто адмаўляе небяспеку каранавіруса — у свеце. Выпадкі COVID-19 пацверджаны ў адміністрацыі прэзідэнта Расіі і ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі.

У прыватнасці, перахварэў каранавірусам фатограф, які працуе на афіцыйных мерапрыемствах з удзелам кіраўніка Беларусі. Хвароба працякала цяжка, ён быў на мяжы жыцця і смерці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі