Ахвяраў ілжэсвятара "айца Аляксандра" шукае брэсцкая міліцыя

19/09/2018 - 11:24

УУС Брэсцкага аблвыканкама шукае асобаў, якія пацярпелі ад дзейнасці ілжэсвятара "айца Аляксандра". 

Паведамляецца, што мужчына прапаноўваў зняць сурокі, а таксама збіраў грошы і ювелірныя вырабы — нібыта на будаўніцтва храмаў. Праваахоўнікі паведамляюць, што свае супрацьпраўныя дзеянні "айцец Аляксандр" ажыццяўляў на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Пра затрыманне ілжэсвятара 7 верасня паведамляла мінская міліцыя. 49-гадовага мінчука падазраюць у махлярстве. Паведамлялася, што за 1200 долараў ён прапанаваў аднаму з пацярпелых зняць сурокі і асвяціць залаты ланцужок. У іншага ён узяў 2000 долараў на арганізацыю сумеснай вытворчасці свечак. Акрамя таго ён "пазычаў" 3000 долараў — пад нагодай будаўніцтва царквы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі