"Аэрафлот" адмяніў на 17 красавіка частку рэйсаў паміж Масквой і Мінскам

17/04/2017 - 06:02

Авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" адмяніла на 17 красавіка рэйсы паміж Масквой і Мінскам у другой палове дня, перадае БЕЛТА.

Адменены рэйс SU1842 з Масквы ў Мінск вылетам у 16.10 і зваротны рэйс з Мінска ў Шарамеццева SU1843 ў 18.30. Прычыны адмены не паведамляюцца.

Дарэчы, адмена закранула не толькі мінскі напрамак. У Маскве адмененыя на сёння каля дзясятка рэйсаў па розных напрамках, яшчэ столькі ж будуць затрыманыя. 

Хутчэй за ўсё прычынай сталі ўмовы надвор'я. Сёння ў маскоўскім рэгіёне дажджлівае надвор'е з тэмпературай паветра каля нуля градусаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі