"Аэрафлот" адмяніў дзённы рэйс Масква — Мінск на 19 студзеня

18/01/2017 - 18:48

Авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" адмяніла дзённы рэйс SU1842 Масква — Мінск на 19 студзеня. Самалёт мусіў вылецець з аэрапорта Шарамецьева ў 15.15. Як інфармуе БЕЛТА, пра прычыны такога рашэння інфармацыі пакуль няма. Вядома, што ў чацвер у Шарамецьева будзе адменена 24 рэйсы, у тым ліку 20 — "Аэрафлота".

Адпаведна, заўтра не будзе выконвацца рэйс SU1843 у 19.20 з Мінска ў Маскву.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі