Адвакату Іллі Салею працягнулі тэрмін хатняга арышту

20/02/2021 - 12:32
Ілля Салей / фота з сацыяльных сетак

Адвакату Марыі Калеснікавай Іллі Салею працягнулі тэрмін хатняга арышту. Тэрмін меры стрымання павінен быў скончыцца 16 лютага, але яго працягнулі на два месяцы — да 16 красавіка, паведамляе прэс-служба штаба Віктара Бабарыкі:

"Ілля не можа выходзіць з дому, мець зносіны з сябрамі і роднымі, не можа тэлефанаваць і карыстацца інтэрнэтам. Дыхае свежым паветрам Ілля на балконе ".

Салей быў затрыманы 9 верасня. Яго абвінавачваюць у "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы" (ч.3 арт. 361 КК РБ).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі