Адукацыя ў Беларусі vs адукацыя ў Еўропе: досвед сям'і і парады эксперта

20/05/2022 - 13:19
Адукацыя ў Беларусі vs адукацыя ў Еўропе / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Расказваем, як падрыхтавацца да вучобы ў замежнай і беларускай ВНУ, і развенчваем міфы. Па-першае, вучоба за мяжой — гэта не абавязкова вельмі дорага. Па-другое, вучоба ў Беларусі — гэта не абавязкова безнадзейна.

Бонусам даём парады на любы густ: і па напісанні матывацыйнага ліста, і па выбары беларускага факультэта.

 

"Многія нашы аднакласнікі збіраюцца з'ехаць"

Дачка Ірыны сёлета заканчвае школу і з'язджае з Беларусі. Яе сярэдні бал — 9,5, і яе вельмі чакаюць у адным з літоўскіх універсітэтаў. Да 2020 года Ірына не хацела, каб дачка з'язджала, — а сёлета дапамагала ёй перапісвацца з ВНУ і рыхтаваць матывацыйны ліст.

— Дзіця з маленства мне гаварыла, што ні жыць, ні вучыцца ў Беларусі не будзе. Для мяне гэта была незразумелая пазіцыя. Я патрыёт сваёй краіны. І спадзявалася, што дачка прыме, што падарожнічаць — класна, а вось жыць трэба ў Беларусі.

А потым наступіў 2020 год. Паступленне ў беларускую ВНУ ў сям'і больш не разглядалі: Ірына баіцца, што навучанне ў Беларусі ператворыцца ў ідэалагічнае дзейства.

Першым у спісе ВНУ ў Ірыны і яе дачкі апынуўся ўніверсітэт у Тарту. Але незадоўга да дня падачы дакументаў універсітэт абвясціў, што больш не прымае беларусаў. Затое адзін з літоўскіх універсітэтаў ахвотна пагадзіўся прыняць беларускую выпускніцу з высокім сярэднім балам.

Университет / pixabay

— Многія аднакласнікі дачкі збіраюцца з'язджаць з Беларусі. З усіх, з кім я размаўляла, ніхто не збіраецца паступаць у мясцовую ВНУ. Але трэба разумець, што дачка вучыцца добра і яе кола зносін — людзі, якія таксама матываваныя на вучобу.

Ці хачу я, каб дачка, адвучыўшыся, вярнулася дадому? Паміж "хачу" і "рэальнасцю" прорва. Я не магу на яе ціснуць. Тое, чаго хачу я, — мае праблемы. Я прыму тое, што яна вырашыць. Цяпер я не бачу тут перспектыў для яе.

 

Парады бацькам

Мы папрасілі Ірыну і юрыста Асацыяцыі беларускіх студэнтаў Максіма Кавалёва даць парады выпускнікам, якія не хочуць вучыцца ў беларускіх ВНУ. Першае, што вы павінны ведаць, — гаворка не абавязкова ідзе пра непад'ёмную суму.

Учёба за рубежом — не обязательно неподъёмная сумма / pixabay

Моўны сертыфікат

— Да рэпетытараў мы не звярталіся, Дачка здала моўны тэст IELTS і атрымала высокі бал. Праходзім у любы ўніверсітэт.

Можна абысціся без рэпетытараў

— У тыя ВНУ, якія мы разглядалі, не трэба здаваць уступныя іспыты. Важныя толькі бал атэстата і матывацыйны ліст.

Атрымаць стыпендыю

— У нас грошай няма. Наогул няма. А вучоба ў ВНУ, якую выбрала дачка, каштуе 3,5 тысячы еўра ў год. Таму галоўнае для нас — выйграць грант, а для гэтага патрэбны высокі бал атэстата і добры матывацыйны ліст.

— Высшее образование за рубежом — это не обязательно неподъёмная сумма. Есть страны, которые готовы зачислить вас и платить за ваше обучение, если вы владеете национальным языком. Например, Чехия предоставит вам стипендию, если вы будете учиться на чешском языке. Многие мои знакомые выучили этот язык за год — и получили образование в чешском вузе.

Да и платное образование — это не такая уж неподъёмная сумма. Да, образование в тех же Литве и Польше стоит дороже, чем в Беларуси. Но учитывайте, что цены за учёбу в той же Польше из года в год примерно одинаковые. А вот в Беларуси суммы растут из года в год.

Максим Ковалёв

Матывацыйны ліст

— Самае складанае — матывацыйны ліст. Як яго правільна напісаць? Як зрабіць так, каб яго прачыталі? Як зачапіць камісію?

Парада Максіма Кавалёва:

— Я б раіў ставіцца да напісання матывацыйнага ліста "па-капіталістычнаму". Студэнт шукае ўніверсітэт, які мог бы яго прыняць, а ўніверсітэт шукае студэнтаў, якія змогуць праславіць яго сваімі добрымі вынікамі. Маўляў, вось якіх спецыялістаў мы рыхтуем.

Такім чынам, у матывацыйным лісце трэба расказаць, чаму ўніверсітэт павінен прыняць менавіта вас. Калі ў матывацыйным лісце вы будзеце пералічваць тыя якасці, якія звычайна называеце ў рэзюмэ — камунікабельнасць, стрэсаўстойлівасць, — гэта вельмі мала скажа пра вас як пра чалавека.

Калі б мне давялося пісаць матывацыйны ліст, я б расказаў у ім, чаму мне падабаецца менавіта тая спецыяльнасць, на якую я паступаю. Чаму хачу паступіць менавіта ў гэты ўніверсітэт і што магу даць наўзамен. Чаму ваша ВНУ выйграе, калі прыме мяне.

 

Перапіска з ВНУ

— Я добра валодаю англійскай мовай і дапамагала дачцэ шукаць ВНУ, перапісвацца з імі, удакладняць даты прыёму дакументаў.

Ёсць агенцтвы, якія могуць падабраць варыянты — гэта значыць за грошы правядуць усю гэтую працу за вас, бо не ўсе бацькі валодаюць англійскай мовай на дастатковым узроўні.

— Очень многим студентам на момент поступления ещё нет и 18 лет. То есть они ещё не имеют права голосовать, выбирать президента и парламент. Но уже должны выбрать профессию на всю жизнь.

Хорошо, если человек понимает, чего он хочет. А если нет, я бы рекомендовал взять так называемый gap year — и целый год искать себя, попробовать работать, понять, чего действительно хочется. И после этого решать, нужен ли тебе вообще университет — и какой именно.

Максим Ковалёв

Асноўныя траты

— Асноўная трата — аплата моўнага тэста, гэта каштуе каля 200 долараў. І пакуль што гэта было адзінае, за што мы заплацілі. Майце на ўвазе, што з траўня здаць яго ў Беларусі нельга.

Для большасці краін дададуцца яшчэ і выдаткі на натарыяльнае афармленне дакументаў — пераклад і апастыль. У Літве пераклад дакументаў у нас не патрабавалі.

І самае галоўнае — плата за заяўку. Каля 100 еўра для кожнага ўніверсітэта. Гэта самы непрыемны момант, запасайцеся "стаеўравымі" паперкамі.

Калі вас прымуць у ВНУ, трэба будзе плаціць за пражыванне, харчаванне і праязны. Літва — не самая танная краіна, інтэрнат абыдзецца ў 85–145 еўра ў месяц. Плюс хаця б 150 еўра ў месяц трэба будзе адпраўляць на харчаванне.

Калі ў сям'і зусім цяжкае матэрыяльнае становішча, дзіця можа працаваць. Універсітэт дазваляе працаваць не больш за 4 гадзіны ў дзень.

 

Я застаюся

А што, калі я не хачу з'язджаць? Як выйсці з беларускай ВНУ не толькі з дыпломам, але і з кампетэнцыямі?

Юрыст Беларускага аб'яднання студэнтаў Максім Кавалёў скончыў юрыдычны факультэт БДУ ў Беларусі. На юрфаку яго навучылі чытаць законы, а ўсяму астатняму навучылі ў юрыдычнай прыёмнай мінскай службы праваабарончага цэнтра "Вясна", дзе Максім валанцёрыў з трэцяга курса. Пазней у Хельсінкскім камітэце ён навучыўся працаваць са зваротамі грамадзян, вывучыў працэдуру абскарджвання ў дзяржорганах.

Можно ли получить юридическое образование в Беларуси? / Maia Weinstock

— У выніку пасля ўніверсітэта мяне запрашалі на працу нават у будаўнічыя кампаніі, хоць я і займаўся заўсёды ў асноўным праваабаронай. Бо бізнес разумее, што менавіта з гэтымі дзяржорганамі, з якімі я працаваў як праваабаронца, даводзіцца кантактаваць і ім.

І гэта мая галоўная парада для тых, хто хоча вучыцца ў Беларусі: шукайце, дзе атрымаць практычны досвед працы. Асабліва гэта датычыцца спецыяльнасцяў гуманітарнага блока. Універсітэт — гэта выдатная магчымасць атрымаць досвед, калі над вамі яшчэ не вісіць сацыяльны абавязак працаваць.

Удасканальвайце свае практычныя навыкі, шукайце стажыроўкі — аплатныя ці не. Я валанцёрыў цалкам бясплатна, таму што гэта было ў кайф. Я набіраўся досведу і мог сабе гэта дазволіць — бо я студэнт.

Максім раіць за час вучобы паспрабаваць асвоіць сумежныя спецыяльнасці. Напрыклад, калі паступаеце на журфак, паспрабуйце авалодаць фоташопам, вывучыць дызайн або фатаграфію. А англійскую мову хоць бы да ўзроўню В1 варта падцягнуць студэнтам наогул усіх факультэтаў.

— Гэта крок у свет. Па-першае, без англійскай мовы вам будзе значна складаней знайсці працу за мяжой. Па-другое, у англамоўным сегменце інтэрнэту нашмат больш карыснай актуальнай інфармацыі.

Далёка не на ўсіх беларускіх ВНУ трэба ставіць крыж. У некаторыя з іх варта паступаць не дзеля "корачкі", а дзеля выкладчыкаў. Самы яркі прыклад — Акадэмія мастацтваў у Мінску, кажа Максім. І каб зразумець, дзе шукаць такія вартыя ВНУ, трэба пагутарыць з дзейнымі студэнтамі і выпускнікамі. Яны дапамогуць вызначыцца, куды несці дакументы, калі збіраецеся заставацца ў Беларусі.

Мы спыталі Максіма, ці стаў бы ён паступаць на беларускі юрфак сёлета. І не пачулі катэгарычнага "не".

— Так, у Беларусі не засталося права. Тое, чаму вучаць на юрфаку цяпер, — гэта вельмі цікавая тэарэтычная канцэпцыя, якая не працуе ў рэальным жыцці. А з другога боку, краіне ўсё роўна патрэбныя юрысты. І ў новай Беларусі нам спатрэбяцца юрысты — але добрыя юрысты, а не тыя людзі, якія маюць юрыдычную адукацыю і са сваіх кабінетаў цяпер кажуць, што людзей можна расстрэльваць за замах на акт тэрарызму.

Каледжы недаацэненыя, а "вышка" пераацэненая

Максім кажа, што акадэмічная адукацыя дэвальвуецца не толькі ў нас у краіне, але і ва ўсім свеце.

— Асабліва гэта датычыцца гуманітарных спецыяльнасцяў. Тых ведаў, якія даюць у ВНУ, недастаткова для таго, каб пасля атрымання дыплома знайсці добрую працу. Патрэбна нефармальная адукацыя, патрэбны дадатковыя курсы, таму што ў ВНУ многае выкладаецца па далёка не самых новых падручніках.

У Беларусі вельмі вялікая колькасць людзей з вышэйшай адукацыяй на душу насельніцтва. У еўрапейскіх краінах, у ЗША вышэйшую адукацыю атрымліваюць толькі тыя, хто збіраецца стаць сур'ёзным прафесіяналам у сваёй справе, хто хоча займацца навукай.

Але там, у адрозненне ад Беларусі, разумеюць, што ёсць велізарная колькасць спецыяльнасцяў, для якіх вышэйшая адукацыя не патрэбная. Напрыклад, у нас у Інстытуце культуры рыхтуюць бібліятэкараў — я нікога не хачу пакрыўдзіць, але ж для гэтай працы зусім не абавязкова атрымліваць дыплом аб вышэйшай адукацыі.

У Беларусі "корачка" аб вышэйшай адукацыі як бы абяцае пэўныя заробкавыя перспектывы — і гэтыя чаканні далёка не заўсёды апраўдваюцца. А ў шэрагу заходніх краін выпускнік можа пайсці ў каледж і разлічваць на добры заробак пасля выпуску.

— Дый у Беларусі я ведаю мноства людзей, якія канчаюць каледж і зарабляюць значна больш, чым іх сябры, якія маюць вышэйшую адукацыю. Як перамагчы ўсеагульнае жаданне атрымаць дыплом ВНУ? Гэта пытанне працы з міфамі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі