АДКБ адправіла міратворцаў у Казахстан

06/01/2022 - 07:33

АДКБ адправіла міратворцаў у Казахстан. У складзе групы падраздзяленні ўзброеных сіл Расіі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана.

Задачамі сіл АДКБ стане ахова дзяржаўных і ваенных аб'ектаў, аказанне садзейнічання сілам правапарадку, паведамілі ў арганізацыі.

"У цяперашні час самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расіі ажыццяўляецца перакідка на тэрыторыю Рэспублікі Казахстан расійскай часткі міратворчага кантынгенту. Перадавыя падраздзяленні з яго складу ўжо прыступілі да выканання пастаўленых задач", — гаворыцца ў заяве сакратарыяту АДКБ.

З просьбай аб накіраванні войскаў АДКБ звярнуўся кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Па яго словах, узнікла пагроза нацыянальнай бяспецы, "выкліканая ў тым ліку ўмяшаннем звонку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі