21 лістапада адбудзецца электрычны канцэрт гурта "Dzieciuki" у мінскім клубе "Графіці". Фольк-панкавы гурт з Гродна сыграе сыграе ўсё лепшае, што мае.
Прапануем адказаць на гістарычныя пытанні ад лідара "Дзецюкоў" Алеся Дзянісава. Першы, хто адкажа правільна на ўсе пытанні, атрымае два запрашальнікі на канцэрт, другі — мерч з лагатыпам гурта, трэці — прыз-сюрпрыз.
Дасылай свае правільныя адказы на адрас info@euroradio.fm з пазнакай “Конкурс Dzieciuki” да 19 лістапада ўключна. За дзень да канцэрта, 20 лістапада, мы аб’явім пераможцаў!
1. Дата і месца нараджэння Кастуся Каліноўскага.
2. Імя і прозвішча нарачонай (нявесты) Кастуся Каліноўскага.
3. Італьянец па паходжанні. Спявак, танцмайстар, фатограф. Актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863-64 гг. Разам з Каліноўскім уваходзіў у склад Літоўскага правінцыйнага камітэту. Загінуў падчас Парыжскай камуны 1871 г., калі служыў капітанам у злучэннях яшчэ аднаго вядомага кіраўніка паўстання 1863-64 гг. — Валерыя Урублеўскага. Назавіце імя і прозвішча.
4. Колькі нумароў “Мужыцкай праўды” было выдадзена?
5. Назавіце дакладную дату адной з найбуйнейшых бітваў падчас Паўстання 1863-64 гг. — бітвы пад Мілавідамі.
6. Нарадзіўся на Берасцейшчыне. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Адзін з галоўных кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг. Быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 г. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы ў варшаўскім рэвалюцыйным урадзе, стаўшы фактычна дыктатарам паўстання ў Польшчы. Назавіце імя і прозвішча.
7. 5 чэрвеня 1863 г., на Вілейшчыне, на гэтым полі адбылася бітва паміж атрадам касінераў на чале з Густавам Чаховічам і расійскімі войскамі. Як у народзе называюць поле?
8. Пасярэдзіне гэтага балота, якое знаходзіцца ў Берштаўскай пушчы, на Гарадзеншчыне 22 красавіка 1863 г. паўстанцкі атрад Аляксандра Лянкевіча прыняў апошні бой з царскімі войскамі. Як называюць у народзе гэтае балота?
9. Мянушка, якую атрымаў віленскі генерал-губернатар Мікалай Мураў’ёў за жорсткае падаўленне Паўстання 1863-64 гадоў.
10. Плошча ў Вільні, на якой 10 сакавіка 1864 г. расейскімі катамі быў павешаны Кастусь Каліноўскі.
Фота: архіў гурта DZIЕCIUKI