Адбыліся затрыманні супрацоўнікаў "Белмытсервісу". Інфармацыя пра гэта з'явілася ў СМІ ў аўторак. Нібыта, сілавікі зацікавіліся і гендырэктарам кампаніі Юрыем Каралём. Аднак афіцыйнага пацверджання няма.
Партал TUT.by са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што праблемы ў "Белмытсервісу" з'явіліся ў сувязі з пастаўкамі санкцыйнай прадукцыі праз Беларусь у Расію. Пра такія факты неаднаразова заяўлялі расійскія чыноўнікі, а прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў перадаваў беларускаму прэм'еру Сяргею Румасу нейкія дакументы. Апошняй кропляй стала сустрэча ў Сочы кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Падчас затрыманняў і ператрусаў знайшлі значныя сумы грошай, сцвярджае неназваная крыніца.
У "Белмытсервісе" сцвярджаюць, што афармленне тавараў на тэрміналах не прыпынялася. Што да неафіцыйнай інфармацыі пра затрыманні і ператрусы, то ў кампаніі яе не пацвярджаюць і не абвяргаюць.
Як вядома, "Белмытсервіс" дзейнічае ўжо два дзесяцігоддзі, ён быў заснаваны Дзяржаўным мытным камітэтам. Кампанія мае шэсць буйных транспартна-лагістычных цэнтраў.