Ад вяртання пасла ЗША да інтэграцыі з Расіяй — куды ідзе Беларусь?

25/09/2019 - 11:59

Матэрыял у расійскім "Коммерсанте" з "падрабязнасцямі" пра будучыню інтэграцыі Беларусі і Расіі, інфармацыя пра вяртанне беларускага і амерыканскага паслоў і падпісанне кіраўніком Беларусі пагаднення аб змяншэнні кошту шэнгенскіх віз з'явіліся амаль адначасова. Калі адно з пералічанага насцярожыла і абурыла беларусаў, то другое парадавала. І прымусіла задумацца пра тое, ці не былі гэтыя падзеі ўзаемазвязаныя.


Ці варта верыць напісанаму пра магчымыя вынікі інтэграцыі і непакоіцца пра страту незалежнасці Беларусі? Чаму беларускі бок упарта не хоча агучваць распрацаваныя дарожныя карты інтэграцыйных планаў? Ці звязаны гэты зліў "Коммерсанта" і вяртанне паслоў?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітолаг Валерый Карбалевіч і палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі