Увечары 24 лютага магілёўскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра ўспышку газапаветранай сумесі ў гаражным кааператыве "Фаціна".
Як інфармуе прэс-служба МНС, на месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што ўспышка адбылася без наступнага гарэння. Пры здарэнні пацярпелі тры чалавекі. Апёкі атрымалі дарослы сын уладальніцы гаража і яшчэ адзін мужчына. Іх шпіталізавалі. Трэці пацярпелы атрымаў множныя ўшыбы рук і ног. Яго таксама даставілі да лекараў.
Пры здарэнні была пашкоджаная сумежная сцяна паміж гаражамі. У гаражы непадалёку пашкоджаная сцяна з брамкай і пліта перакрыцця.
Меркаванай прычынай здарэння называецца парушэнне правілаў правядзення агнявых работ.