Ад укусаў кляшчоў на Віцебшчыне пацярпелі каля 3700 чалавек

14/08/2018 - 06:19

На Віцебшчыне са скаргамі на ўкусы кляшчоў ва ўстановы аховы здароўя сёлета звярнуліся 3680 чалавек. Прычым 942 з іх — дзеці, кажуць у Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Па словах спецыялістаў, такая вялікая колькасць укусаў тлумачыцца анамальна цёплым надвор'ем, якое ўсталявалася ў другой палове вясны ў рэгіёне. У выніку сезон актыўнасці кляшчоў пачаўся раней, што і паўплывала на павелічэнне іх колькасці.

Напрыклад, летась на гэты ж час у Віцебскай вобласці ад укусаў кляшчоў пацярпелі толькі 2968 чалавек, з іх — 834 дзіцяці.

Спецыялісты адзначаюць, што іксодавыя кляшчы выяўленыя ва ўсіх без выключэння раёнах Віцебшчыны. Праверка ў лабараторыі на лайм-барэліёз дала станоўчы вынік у 237 тэстах з 642. Гэта складае 36,9% — больш, чым у 2017 годзе.

Фота: pixabay.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі