Ад імя "Беларусбанка" разаслалі лісты з вірусам

27/02/2019 - 16:51

Кліентам "Беларусбанка" ад імя гэтай установы рассылаліся лісты з электронным вірусам. Пра гэта інфармуе прэс-служба ААТ "АСБ Беларусбанк".

Паведамляецца, што лісты ад імя банка былі адпраўленыя з адрасу электроннай пошты info@belarusbank.by.

Пры атрыманні падазроных лістоў ад імя банка рэкамендуецца звязацца з кантакт-цэнтрам банка па тэлефоне 147.

Нагадаем, раней "Беларусбанк" паведамляў, што ў Instagram быў заведзены фальшывы акаўнт. Ад імя банка ў даверлівых карыстальнікаў выманьвалі грошы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі