Ацяпленне ў Мінску пакуль уключаць не будуць

20/09/2019 - 18:03
Фота носіць ілюстрацыйны характар​

Тэхнічная магчымасць падключэння ацяплення забяспечаная, але Мінгарвыканкам праводзіць маніторынг сярэднесутачнай тэмпературы паветра. У выпадку паніжэння тэмпературы ацяпленне ў Мінску паэтапна ўключаць у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" расказалі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У адпаведнасці з Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабеспячальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі ацяпленне ўключаюць у  медустановах, установах сацыяльнага забеспячэння, школах і дашкольных установах, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках — пры тэмпературы плюс 10 градусаў і ніжэйшай цягам пяці сутак. А ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гатэлях, навучальных установах — пры сярэднесутачнай тэмпературы цягам пяці сутак плюс 8 градусаў і ніжэйшай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі