Аб'яўлены ў вышук баец змешаных адзінаборстваў Аляксей Кудзін з'ехаў за мяжу

01/12/2020 - 12:42

Баец змешаных адзінаборстваў, чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Беларусі Аляксей Кудзін з'ехаў за мяжу, але абяцае "ў хуткай будучыні" вярнуцца. Пра гэта ён напісаў у Instagram.

"Па вядомых справах я быў вымушаны з’ехаць з Роднай Краiны, — піша спартсмен. — Зараз мне нiхто i нiшто не пагражае. Але ўсiм сэрцам я побач з тымi, хто змагаецца за сваю незалежнасць i яскравую будучыню... Жыве Беларусь!".

Аляксей Кудзін і АМАП / rh.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі