Пашкоджанне Крымскага моста / Telegram / Exilenova+
Украінскія войскі ў ноч на 17 лістапада паўторна атакавалі Крымскі мост.
Верагодна, атака адбывалася з дапамогай ракет і дронаў, піша hromadske. У выніку ўдару адна з арак моста магла абваліцца ў ваду — гэта можна заўважыць на кадрах, якія трапілі ў сацсеткі. Таксама мог абваліцца і аўтамабільны пралёт.
Расійскі кіраўнік акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаў паведаміў, што рух транспарту па мосце зноў прыпынены.
Папярэдняя атака на Крымскі мост адбылася ўчора, 16 лістапада. Расійскія каналы пісалі, што ад удару дронаў арка візуальна адхілілася на 15 градусаў.
У сваю чаргу расіяне ў ноч на 17 лістапада атакавалі дронамі і ракетамі Запарожжа, Кіеў, Днепрапятроўскую і Чаркаскую вобласці.
У Запарожжы пад удар трапілі аб'екты прамысловай інфраструктуры, загінуў адзін чалавек. Днепрапятроўская вобласць перажыла за суткі 20 атак: там пашкоджаныя прадпрыемства, транспартная інфраструктура. У Кіеве ў выніку абстрэлаў пашкоджаныя Паўднёвы і Паўночны масты, у некаторых раёнах адчуваюцца перабоі з падачай вады і цяпла.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут