Абаронцы правоў ЛГБТ паскардзіліся Папе Рымскаму на арцыбіскупа Кандрусевіча

05/03/2020 - 19:01

Абаронцы правоў ЛГБТ паскардзіліся Папе Рымскаму Францішку на арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Яны лічаць, што кіраўнік каталіцкай царквы ў нашай краіне падтрымлівае нянавісць да ЛГБТ-супольнасці.

Пра адпраўлены ў Ватыкан ліст піша ў Facebook ініцыятыўная група "Ідэнтычнасць і права". Іх абурыў нядаўні збор подпісаў хрысціянскіх вернікаў (не толькі католікаў, але і пратэстантаў, праваслаўных) супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі. Мітрапаліт Кандрусевіч заявіў, што сабрана 55 тысяч подпісаў.

Аўтары ліста лічаць, што згаданы збор подпісаў "супярэчыць хрысціянскім каштоўнасцям і пазіцыі Ватыкана", а арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч "выкарыстоўвае свой аўтарытэт сярод вернікаў, каб сілкаваць забабоны і нянавісць, у прыватнасці, супраць ЛГБТ-людзей".

Абаронцы правоў ЛГБТ просяць пантыфіка "асудзіць нянавісць", "звярнуць увагу на тое, да чаго ад імя каталіцкай царквы заклікаюць святары ў Беларусі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі