Абарона мінскага гімназіста, які напаў на настаўніцу, абскардзіла прысуд

04/05/2017 - 19:18

Абарона гімназіста Даната абскардзіла прысуд Мінскага гарадскога суда па справе аб нападзе на настаўніцу, перадае БЕЛТА. Апеляцыя будзе разглядацца ў вярхоўным судзе, але дата разгляду пакуль не прызначаная.

7 красавіка Мінскі гарадскі суд прызначыў непаўналетняму гімназісту 8 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Хлопца прызналі вінаватым у замаху на забойства настаўніцы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці, учынены з асаблівай жорсткасцю. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Сам інцыдэнт адбыўся 23 траўня 2016 года. Паводле матэрыялаў следства, хлопец помсціў настаўніцы рускай мовы і дітаратуры за нібыта неаб'ектыўную ацэнку яго ведаў. Паводле экспертызы, пацярпелая атрымала не менш за 15 удараў нажом і не менш за два ўдары цвёрдым тупым прадметам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі