72-гадовую Багінскую, якая "гуляла з плакатам", аштрафавалі на 1225 рублёў

10/09/2018 - 18:43

Вядомую грамадскую актывістку, 72-гадовую Ніну Багінскую, якая "гуляла з плакатам", аштрафавалі на 1225 рублёў, інфармуе Радыё Свабода. Яе затрымалі 10 верасня ў цэнтры Мінска. Пенсіянерка трымала ў руках плакат "Беларусь рэпрэсаваная", якім яна пратэставала супраць судоў над удзельнікамі "Курапацкай варты" (актывісты пратэстуюць супраць дзейнасці рэстарана каля народнага мемарыялу ў Курапатах). З Кастрычніцкай плошчы Багінская збіралася ісці па ходніках праспекта Незалежнасці да будынка КДБ, але на скрыжаванні з вуліцай Энгельса яе затрымалі.

Ніна Багінская кажа, што амапаўцы звярнулі ўвагу на чырвоную свастыку, якая на плакаце пераплеценая з сярпом і молатам. Суд адбыўся аператыўна. Багінская была асуджаная за паўторнае парушэнне правілаў арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Плакат ёй не вярнулі.

На архіўным здымку амапаўцы затрымліваюць Ніну Багінскую 25 сакавіка 2017 года. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі