7 лістапада адноўлены гурт "Кино" выступіць на "Мінск-Арэне"

11/03/2020 - 07:18

Музыкі савецкага гурта "Кино", якія сабраліся разам праз 30 гадоў пасля распаду групы, 7 лістапада выступяць на "Мінск-Арэне". Раней былі заяўленыя толькі канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе. Але уночы на 11 сакавіка басіст гурта Аляксандр Цітоў апублікаваў на сваім Youtube-канале прома-відэа з рэпетыцыі, у якім згадваюцца яшчэ два выступы — у Рызе і ў Мінску.

Гэта будуць дзвюхгадзінныя канцэрты з відэашэрагам. Удзел у іх возьмуць гітарыст Юрый Каспаран і басісты Ігар Ціхаміраў і Аляксандр Цітоў — музыкі арыгінальнага складу "Кино". Абяцыюць, што падчас канцэртаў будзе гучаць сапраўдны голас Віктара Цоя, адлічбаваны з арыгінальных запісаў.

Лідар "Кино" Віктар Цой загінуў 15 жніўня 1990 года, яму было ўсяго 28 гадоў. Пасля гэтага гурт, які на той момант меў у СССР статус культавага, і чыя песня "Перемен!" стала саўндтрэкам Перабудовы, выпусціў пасмяротны "Чорны альбом" і спыніў існаванне.

Адзін з апошніх вялікіх канцэртаў — у траўні 1989 года — гурт "Кино" даў на мінскім стадыйне "Дынама", таму вяртанне ў сталіцу Беларусі будзе выглядаць больш чым сімвалічна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі