61-гадовага фізрука абвінавачваюць у інтымнай сувязі са школьніцай

29/01/2017 - 08:30

У Віцебскім раёне 61-гадовы фізрук узяты пад варту і абвінавачаны ў інтымнай сувязі з 14-гадовай школьніцай. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, мужчына з’яўляецца жыхаром аднаго з аграгарадкоў. На яго завялі крымінальную справу паводле часткі 1 арт. 168 КК (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту).

У студзені тэмпераментнаму фізруку выставілі абвінавачанне, ён узяты пад варту. Калі яго віну дакажуць, мужчына можа атрымаць абмежаванне волі на тэрмін да 4 год або пазбаўленне волі на такі ж самы тэрмін з прымяненнем штрафных санкцыяў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі