6 верасня ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е

05/09/2018 - 20:15

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 6 верасня, інфармуе Белгідрамет

Уначы пераважна па захадзе краіны, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні, умераны, пры навальніцах парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 11 да 17 вышэй за нуль. Удзень прагназуюць +21...+27 градусаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі