30 снежня ў Беларусі будзе да +7

29/12/2022 - 19:34
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

У пятніцу, 30 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +4, удзень чакаецца 1-7 цяпла.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на Новы года захаваецца плюсавая тэмпература. На 1 студзеня прагназуюць парывісты вецер да 15-20 метраў за секунду.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі