3 ліпеня па Мінску пройдуць расійскія дэсантнікі

23/06/2016 - 16:43

3 ліпеня па Мінску пройдуць расійскія дэсантнікі. Яны возьмуць удзел у парадзе ў гонар Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, інфармуе прэс-служба Міністэрства абароны нашай краіны.

У Беларусь ужо прыбыў парадны разлік 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расіі. Падчас Другой сусветнай вайны дывізія вызваляла нашу краіну ад нямецкіх захопнікаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі