Вадзім Багданаў / Сацсеткі
27‑гадовага айцішніка з Кобрына асудзілі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" па вяртанні з Польшчы. Яго затрымалі напрыканцы мінулага года і, верагодна, пакаралі пазбаўленнем волі.
Вадзім Багданаў атрымаў дыплом бакалаўра тэхнікі і тэхналогіі па кірунку наземных транспартных сістэм. Некаторы час працаваў у Расіі таксістам. Пасля перайшоў у IT-сферу і пачаў працаваць тэсціроўшчыкам.
У 2024 годзе хлопец пераехаў у Польшчу. Апошнія паведамленні ў сацсетках пра яго знаходжанне там датуюцца другой паловай 2025 года, піша "Наша Ніва".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут