26 верасня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

26/09/2019 - 13:03

Па выніках таргоў, якія прайшлі 26 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0745 да 2,0741 беларускага рубля. Паменшаў і курс еўра — з 2,2809 да 2,2696 беларускага рубля. Працягвае таннець і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2275 беларускага рубля (у сераду — 3,2306).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,15%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі