26 траўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

26/05/2017 - 13:01

У пятніцу, 26 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8520 да 1,8598, курс еўра таксама павысіўся — з 2,0802 да 2,0868 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2799 беларускага (у чацвер — 3,3011).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 траўня курс долара ЗША панізіўся — з 1,8527 да 1,8520, а курс еўра вырас — з 2,0715 да 2,0802 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі