2,5 года калоніі. Мужчыну асудзілі за жаданне стаць дабраахвотнікам ва Украіне

29/07/2022 - 14:34

Мужчыну асудзілі на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за жаданне стаць добраахвотнікам ва Украіне. Працэс адбыўся ў Брэсцкім абласным судзе, паведамляюць праваабаронцы.  

Абвінавачаны — 37-гадовы жыхар Брэста Сяргей Вайцюк. Гэта першы чалавек у Беларусі, якога асудзілі за "замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях" пасля пачатку вайны ва Украіне.

Паводле абвінавачвання, Вайцюк у сярэдзіне красавіка накираваўся на таксі ў Маларыцкі раён, а там паехаў у памежную зону. Там ён папрабаваў перайсці мяжу з Украінай, аднак быў затрыманы беларускімі сілавікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі