21 верасня ў Беларусі чакаюцца дажджы

20/09/2017 - 20:35

21 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні, паўночна-ўсходні парывісты, удзень месцамі па ўсходзе — моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе +7...+13 градусаў, удзень — ад 13 да 19 цяпла. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым усходзе Беларусі — там прагназуюць 20-26 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі