21 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговы таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Так, курс долара знізіўся на 21 рубель — да 17 252, еўра вырас на 15 рублёў — да 19 597, расійскі рубель панізіўся з 277,58 за 275,25 беларускага.
Курс беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют знізіўся на 0,02%
Нагадаем, што ў аўторак, 20 кастрычніка, курс долара павысіўся на 94 рублі — да 17 273, еўра вырас на 79 рублёў — да 19 582, расійскі рубель панізіўся з 279,4 да 277,58 беларускага.
Фота: Bymedia